Закон Республики Беларусь от 19 июля 2005 года № 41-З
"О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь "О правовом положении иностранных граждан и лиц без гражданства в Республике Беларусь"
Официальное опубликование на белорусском языке:
газета "Звязда" от 10 августа 2005 г. № 148 и от 11 августа 2005 г. № 149.
Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 25.11.2005.
Закон Рэспублiкi Беларусь
|
«ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Гэты Закон накiраваны на вызначэнне прававога становiшча замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў Рэспублiцы Беларусь, у тым лiку на ўстанаўленне парадку iх уезду ў Рэспублiку Беларусь, знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь i выезду з Рэспублiкi Беларусь, а таксама на рэгуляванне iншых праваадносiнаў, звязаных са знаходжаннем указаных асоб у Рэспублiцы Беларусь. ГЛАВА 1
Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, i iх вызначэннiДля мэтаў гэтага Закона выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх вызначэннi: блiзкiя сваякi — бацькi, усынавiцелi, дзецi, усыноўленыя (удачароныя), родныя браты i сёстры, бабка, дзед, унукi; пасведчанне на права жыхарства ў Рэспублiцы Беларусь (далей — пасведчанне на права жыхарства) — дакумент, якi сведчыць асобу замежнага грамадзянiна, асобы без грамадзянства (далей, калi iншае не вызначана гэтым Законам, — iншаземцы) i пацвярджае атрыманне iншаземцам дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспублiцы Беларусь (далей — дазвол на пастаяннае пражыванне); вiза Рэспублiкi Беларусь (далей — вiза) — дазвол, якi прадастаўляе iншаземцу права на перасячэнне Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь (далей — Дзяржаўная гранiца) у мэтах уезду ў Рэспублiку Беларусь i (або) выезду з Рэспублiкi Беларусь, знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь цi транзiтнага праезду (транзiту) праз тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь на працягу тэрмiну, указанага ў дадзеным дазволе, i аформлены ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; iншаземец, якi часова знаходзiцца ў Рэспублiцы Беларусь, — асоба, якая прыбыла ў Рэспублiку Беларусь на тэрмiн не больш чым дзевяноста сутак у год з дня ўезду ў Рэспублiку Беларусь на падставе вiзы або ў парадку, якi не патрабуе атрымання вiзы, i якая не мае дазволу на часовае пражыванне ў Рэспублiцы Беларусь (далей — дазвол на часовае пражыванне) або дазволу на пастаяннае пражыванне; iншаземец, якi часова пражывае ў Рэспублiцы Беларусь, — асоба, якая атрымала ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, дазвол на часовае пражыванне; высылка з Рэспублiкi Беларусь (далей — высылка) — выдварэнне iншаземца з Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з гэтым Законам; iмiграцыйная квота — гранiчная штогадовая норма прыёму iншаземцаў на пастаяннае пражыванне ў Рэспублiку Беларусь; замежны грамадзянiн — асоба, якая не з’яўляецца грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь i мае доказы сваёй прыналежнасцi да грамадзянства iншай дзяржавы; асоба без грамадзянства — асоба, якая не з’яўляецца грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь i не мае доказаў сваёй прыналежнасцi да грамадзянства iншай дзяржавы; мiграцыйная карта — дакумент, якi змяшчае звесткi пра iншаземца, якi ўязджае ў Рэспублiку Беларусь i выязджае з Рэспублiкi Беларусь, i служыць для кантролю за яго часовым знаходжаннем цi часовым пражываннем у Рэспублiцы Беларусь; органы рэгiстрацыi — Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь (далей — Мiнiстэрства замежных спраў), орган унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь (далей — орган унутраных спраў), гасцiнiца, якая ажыццяўляе рэгiстрацыю iншаземцаў, што прыбылi ў Рэспублiку Беларусь; iншаземец, якi пастаянна пражывае ў Рэспублiцы Беларусь, — асоба, якая атрымала ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, дазвол на пастаяннае пражыванне; дазвол на часовае пражыванне — дакумент, якi прадастаўляе iншаземцу права на пражыванне ў Рэспублiцы Беларусь на працягу тэрмiну яго дзеяння i аформлены ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; дазвол на пастаяннае пражыванне — рашэнне Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь (далей — Мiнiстэрства ўнутраных спраў), iншых органаў унутраных спраў, якое прадастаўляе iншаземцу права на пастаяннае пражыванне ў Рэспублiцы Беларусь; транзiтны праезд (транзiт) iншаземца праз тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь — уезд iншаземца ў Рэспублiку Беларусь з адной дзяржавы, рух па ўстаноўленаму маршруту праз тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i выезд iншаземца з Рэспублiкi Беларусь у iншую дзяржаву. Артыкул 2. Грамадзянства замежных грамадзян, якiя маюць множнае грамадзянстваЗамежныя грамадзяне, якiя маюць грамадзянства дзвюх i больш дзяржаў, лiчацца ў Рэспублiцы Беларусь грамадзянамi той дзяржавы, па дакументах якой яны ўехалi ў Рэспублiку Беларусь. Артыкул 3. Заканадаўства аб прававым становiшчы iншаземцаў у Рэспублiцы БеларусьЗаканадаўства аб прававым становiшчы iншаземцаў у Рэспублiцы Беларусь грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь. Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя змяшчаюцца ў гэтым Законе, прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора. Артыкул 4. Асновы прававога становiшча iншаземцаў у Рэспублiцы БеларусьIншаземцы на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь карыстаюцца правамi i свабодамi i выконваюць абавязкi нароўнi з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам, iншымi законамi i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь. Асаблiвасцi прававога становiшча iншаземцаў, якiя хадайнiчаюць аб прызнаннi iх бежанцамi цi прадастаўленнi iм прыстанiшча ў Рэспублiцы Беларусь, а таксама iншаземцаў, якiя прызнаны бежанцамi або якiм прадастаўлена прыстанiшча ў Рэспублiцы Беларусь, i членаў iх сем’яў рэгулююцца спецыяльнымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. У выпадку, калi iншая дзяржава абмяжоўвае цi парушае агульнапрызнаныя нормы прававога становiшча замежных грамадзян у адносiнах да грамадзян Рэспублiкi Беларусь, у Рэспублiцы Беларусь могуць быць у адказ устаноўлены абмежаваннi ў адносiнах да правоў i свабод грамадзян гэтай дзяржавы. Дадзеныя абмежаваннi ў выпадку iх устанаўлення не распаўсюджваюцца на iншаземцаў, якiя ўказаны ў частцы другой гэтага артыкула. Артыкул 5. Адказнасць за парушэнне гэтага ЗаконаАсобы, якiя вiнаваты ў парушэннi гэтага Закона, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 6. Фiнансаванне i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне мерапрыемстваў, якiя вызначаны гэтым ЗаконамФiнансаванне i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне мерапрыемстваў, якiя вызначаны гэтым Законам, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных на ўтрыманне адпаведных рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання Рэспублiкi Беларусь, i iншых крынiц у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
ГЛАВА 2
Артыкул 7. Асабiстыя правы i свабодыIншаземцам у Рэспублiцы Беларусь у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i законамi Рэспублiкi Беларусь гарантуюцца недатыкальнасць асобы i жылля, iншыя асабiстыя правы i свабоды. Затрыманыя або арыштаваныя iншаземцы без прамаруджвання павiнны быць праiнфармаваны на зразумелай iм мове аб прычынах iх затрымання або арышту i правах, якiя яны маюць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Орган, якi затрымаў або арыштаваў iншаземца, не пазней чым за трое сутак з дня затрымання або арышту паведамляе аб гэтым у Мiнiстэрства замежных спраў для iнфармавання аб здарэннi дыпламатычнага прадстаўнiцтва цi консульскай установы дзяржавы грамадзянскай прыналежнасцi альбо звычайнага месца жыхарства затрыманага цi арыштаванага iншаземца. Артыкул 8. Перамяшчэнне i выбар месца жыхарства ў межах Рэспублiкi БеларусьIншаземцы маюць права свабодна перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Парадак перамяшчэння iншаземцаў i выбар iмi месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца Правiламi знаходжання замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў Рэспублiцы Беларусь, якiя зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (далей — Правiлы знаходжання). Iншаземцы могуць свабодна перамяшчацца па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем месцаў, для наведвання якiх патрэбен спецыяльны дазвол, якi выдаецца органамi ўнутраных спраў цi ўпаўнаважанымi арганiзацыямi, а таксама аб’ектаў, для ўезду на тэрыторыю якiх i знаходжання на ёй патрэбен спецыяльны дазвол, якi выдаецца адмiнiстрацыямi гэтых аб’ектаў. Пералiк месцаў i аб’ектаў, для ўезду на тэрыторыю якiх i знаходжання на ёй iншаземцам неабходны спецыяльны дазвол, а таксама арганiзацый, якiя ўпаўнаважаны выдаваць такiя дазволы, вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 9. Удзел у палiтычных партыях i iншых грамадскiх аб’яднаннях Рэспублiкi БеларусьIншаземцы могуць уступаць у прафесiйныя саюзы i iншыя грамадскiя аб’яднаннi Рэспублiкi Беларусь, калi гэта прадугледжана iх статутамi. Iншаземцы не могуць быць членамi палiтычных партый Рэспублiкi Беларусь i iншых грамадскiх аб’яднанняў Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць палiтычныя мэты. Артыкул 10. Сацыяльна-эканамiчныя правыIншаземцы, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь i займаюцца на законных падставах працоўнай, прадпрымальнiцкай i iншай дзейнасцю, маюць усе сацыяльна-эканамiчныя правы, якiмi карыстаюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, уключаючы права на сацыяльнае забеспячэнне. Сацыяльна-эканамiчныя правы iншаземцаў, якiя часова знаходзяцца i часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь i займаюцца на законных падставах працоўнай, прадпрымальнiцкай i iншай дзейнасцю на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, вызначаюцца законамi i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 11. Ажыццяўленне працоўнай, прадпрымальнiцкай i iншай дзейнасцi ў Рэспублiцы БеларусьIншаземцы ў Рэспублiцы Беларусь маюць права свабодна распараджацца сваiмi здольнасцямi да працы, выбiраць род дзейнасцi i прафесiю, а таксама права на свабоднае выкарыстанне сваiх здольнасцяў i маёмасцi для працоўнай, прадпрымальнiцкай i iншай дзейнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Iншаземцы, якiя часова знаходзяцца i часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, маюць права займацца працоўнай, прадпрымальнiцкай i iншай дзейнасцю на падставе спецыяльных дазволаў, якiя выдаюцца ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 12. Маёмасныя i асабiстыя немаёмасныя правыIншаземцы ў Рэспублiцы Беларусь могуць мець ва ўласнасцi маёмасць, атрымлiваць у спадчыну цi завяшчаць яе, карыстацца iншымi маёмаснымi i асабiстымi немаёмаснымi правамi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 13. Права на ахову здароўяIншаземцы, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, карыстаюцца правамi ў галiне аховы здароўя нароўнi з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана законамi i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь. Iншаземцам, якiя часова знаходзяцца i часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, медыцынская дапамога аказваецца на платнай аснове ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь. Парадак i ўмовы абавязковага медыцынскага страхавання iншаземцаў, якiя ўязджаюць у Рэспублiку Беларусь для часовага знаходжання цi часовага пражывання, вызначаюцца заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 14. Права на адукацыюIншаземцы, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, маюць роўнае з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь права на адукацыю, калi iншае не вызначана законамi i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь. Iншаземцы, якiя часова знаходзяцца i часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, маюць права на атрыманне адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь у адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь або на падставе дагавораў аб навучаннi, заключаных з установамi адукацыi цi навуковымi арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 15. Права на захоўванне нацыянальнай культуры i паважанне нацыянальнай годнасцiIншаземцы ў Рэспублiцы Беларусь маюць права на захоўванне i развiццё сваёй нацыянальнай мовы i культуры, выкананне нацыянальных традыцый i звычаяў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Зневажанне нацыянальнай годнасцi iншаземцаў цягне адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 16. Абарона правоў i свабодIншаземцы ў Рэспублiцы Беларусь карыстаюцца ўсiмi сродкамi прававой абароны правоў i свабод асобы, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 17. Абмежаванне правоў i свабодАбмежаваннi правоў i свабод iншаземцаў могуць устанаўлiвацца толькi ў выпадках, якiя прадугледжаны гэтым Законам i iншымi законамi Рэспублiкi Беларусь, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, грамадскага парадку, аховы маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь i iншых асоб. Артыкул 18. Абмежаванне ўдзелу ў выбарах i рэферэндумахIншаземцы не могуць выбiраць i быць выбранымi ў выбарныя дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь, а таксама браць удзел у рэферэндумах. Артыкул 19. Абмежаванне на займанне пэўных пасадIншаземцы не могуць займаць пасады, назначэнне на якiя ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь звязана з прыналежнасцю да грамадзянства Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 20. Выкананне воiнскага абавязкуIншаземцы, якiя знаходзяцца ў Рэспублiцы Беларусь, не выконваюць воiнскага абавязку. Артыкул 21. Выкананне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i паважанне яе нацыянальных традыцыйIншаземцы, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, абавязаны выконваць Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь i iншыя акты заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, паважаць яе нацыянальныя традыцыi. Артыкул 22. Абавязак рэгiстрацыiIншаземцы, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь, абавязаны прайсцi рэгiстрацыю ў органах рэгiстрацыi ў парадку, устаноўленым гэтым Законам i Правiламi знаходжання, калi iншае не вызначана гэтым Законам. Артыкул 23. Абавязак выезду з Рэспублiкi БеларусьIншаземцы абавязаны выехаць з Рэспублiкi Беларусь да заканчэння тэрмiну часовага знаходжання цi часовага пражывання ў Рэспублiцы Беларусь. Iншаземцы, якiя не выканалi абавязак выезду з Рэспублiкi Беларусь, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 24. Адказнасць iншаземцаўIншаземцы, якiя ўчынiлi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь злачынствы, адмiнiстрацыйныя i iншыя правапарушэннi, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. |
ГЛАВА 3
Артыкул 25. Уезд iншаземцаў у Рэспублiку Беларусь i выезд iншаземцаў з Рэспублiкi БеларусьIншаземец можа ўязджаць у Рэспублiку Беларусь i выязджаць з Рэспублiкi Беларусь па сапраўднаму пашпарту цi iншаму дакументу, якi яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу i выдадзены адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасцi альбо звычайнага месца жыхарства iншаземца альбо мiжнароднай арганiзацыяй (далей — дакумент для выезду за мяжу), пры наяўнасцi вiзы, калi iншае не вызначана мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь мае права ўстанаўлiваць бязвiзавы парадак уезду iншаземцаў у Рэспублiку Беларусь i iх выезду з Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 26. ВiзыВiзы выдаюцца iншаземцам дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi цi консульскiмi ўстановамi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам замежных спраў, органамi ўнутраных спраў, калi iншае не вызначана заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Вiды вiз i парадак iх выдачы вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 27. Мiграцыйная картаIншаземец пры ўездзе ў Рэспублiку Беларусь запаўняе мiграцыйную карту, якая разам з дакументам для выезду за мяжу прад’яўляецца службовай асобе пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь (далей — пагранiчныя войскi) у пункце пропуску праз Дзяржаўную гранiцу. Пры выездзе з Рэспублiкi Беларусь iншаземец абавязаны здаць мiграцыйную карту службовай асобе пагранiчных войскаў у пункце пропуску праз Дзяржаўную гранiцу. Службовай асобай пагранiчных войскаў у мiграцыйнай карце прастаўляюцца адзнака аб уездзе iншаземца ў Рэспублiку Беларусь цi адзнака аб яго выездзе з Рэспублiкi Беларусь. Форма мiграцыйнай карты i парадак яе выкарыстання вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь. Заканадаўчымi актамi i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь могуць быць устаноўлены катэгорыi iншаземцаў, якiя не запаўняюць мiграцыйных карт пры ўездзе ў Рэспублiку Беларусь i не прад’яўляюць iх пры выездзе з Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 28. Адмова ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспублiку БеларусьIншаземцу можа быць адмоўлена ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь, калi: iншаземец у пункце пропуску праз Дзяржаўную гранiцу парушыў правiлы перасячэння Дзяржаўнай гранiцы, мытныя правiлы, — да ўстаранення парушэння; тэрмiн дзеяння дакумента для выезду за гранiцу не перавышае дзевяноста сутак да дня мяркуемага выезду iншаземца з Рэспублiкi Беларусь; iншаземец асуджаны на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або iншай дзяржавы за ўчыненне злачынства, якое не ўяўляе вялiкай грамадскай бяспекi, або менш цяжкага злачынства, якое прызнаецца такiм у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, i судзiмасць не знята або не пагашана; iншаземец у час свайго ранейшага знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь не адзiн раз (два i больш разы) на працягу аднаго года прыцягваўся да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Iншаземцу адмаўляецца ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь, калi: пры прадстаўленнi ў адпаведныя дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь дакументаў, неабходных для атрымання вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або прыняцця рашэння аб яго ўездзе ў Рэспублiку Беларусь, iншаземец паведамiў аб сабе несапраўдныя звесткi, не прадставiў неабходныя дакументы або прадставiў падложныя, падробленыя або несапраўдныя дакументы; iншаземец уключаны ў Спiс асоб, уезд якiх у Рэспублiку Беларусь забаронены або непажаданы; Рэспублiка Беларусь аб’явiла iншаземца непрымальным або непажаданым (persona non grata); маюцца звесткi, што iншаземец мае адносiны да тэрарыстычнай, экстрэмiсцкай, кантрабанднай i iншай дзейнасцi, накiраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублiкi Беларусь, незаконнага гандлю зброяй, боепрыпасамi або ўзрыўнымi рэчывамi, незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў, iх прэкурсораў, арганiзацыi незаконнай мiграцыi iншаземцаў; iншаземец з’яўляецца або з’яўляўся членам тэрарыстычных або экстрэмiсцкiх арганiзацый або асобай, якая мае на мэце насiльнае змяненне канстытуцыйнага строю або вядзе прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлiгiйнай i расавай варожасцi; iншаземец асуджаны на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або iншай дзяржавы за ўчыненне цяжкага або асаблiва цяжкага злачынства, якое прызнаецца такiм у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, i судзiмасць не знята або не пагашана; iншаземец не можа пацвердзiць наяўнасць сродкаў, неабходных для пакрыцця расходаў па яго знаходжанню ў Рэспублiцы Беларусь i выезду з Рэспублiкi Беларусь, або прад’явiць гарантыi прадастаўлення такiх сродкаў у парадку i памеры, устанаўлiваемых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; iншаземец, якi падлягае абавязковаму медыцынскаму страхаванню ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, не мае страхавога полiса, сапраўднага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь; iншаземец мае захворванне, уключанае ў пералiк захворванняў, якiя ўяўляюць небяспеку для здароўя насельнiцтва. У выпадку прыняцця рашэння аб адмаўленнi iншаземцу ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь раней выдадзеная яму вiза для ўезду ў Рэспублiку Беларусь анулюецца. Рашэнне аб адмаўленнi ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь цягне за сабой уключэнне iншаземца ў Спiс асоб, уезд якiх у Рэспублiку Беларусь забаронены або непажаданы. Артыкул 29. Органы, якiя прымаюць рашэнне аб адмаўленнi ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь, аб адмаўленнi ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь i аб ануляваннi вiзы для ўезду ў Рэспублiку БеларусьРашэнне аб адмаўленнi ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь прымаецца Мiнiстэрствам замежных спраў, дыпламатычным прадстаўнiцтвам або консульскай установай Рэспублiкi Беларусь. Рашэнне аб адмаўленнi ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь прымаецца пагранiчнымi войскамi, органам унутраных спраў або органам дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь (далей — орган дзяржаўнай бяспекi). Органы, якiя прынялi рашэнне аб адмаўленнi iншаземцу ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь, маюць права дазволiць яму ўезд у Рэспублiку Беларусь на тэрмiн не больш чым трыццаць сутак. Рашэнне аб ануляваннi вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь прымаецца Мiнiстэрствам замежных спраў, дыпламатычным прадстаўнiцтвам або консульскай установай Рэспублiкi Беларусь да ўезду iншаземца ў Рэспублiку Беларусь або пагранiчнымi войскамi на падставе рашэння аб адмаўленнi ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь. Органы, якiя прынялi рашэнне аб адмаўленнi ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь, аб адмаўленнi ва ўездзе ў Рэспулiку Беларусь або аб ануляваннi вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь, не абавязаны iнфармаваць iншаземца аб прычынах i падставах прыняцця такiх рашэнняў. Артыкул 30. Спiс асоб, уезд якiх у Рэспублiку Беларусь забаронены або непажаданыПравiлы ўключэння iншаземцаў у Спiс асоб, уезд якiх у Рэспублiку Беларусь забаронены або непажаданы, i выключэннi iншаземцаў з гэтага Спiса, а таксама парадак увядзення такога Спiса вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 31. Адмаўленне аб выдачы вiзы для выезду з Рэспублiкi Беларусь або ў выездзе з Рэспублiкi БеларусьIншаземцу можа быць адмоўлена ў выдачы вiзы для выезду з Рэспублiкi Беларусь або ў выездзе з Рэспублiкi Беларусь, калi: ён з’яўляецца падазраваемым або абвiнавачваемым па крымiнальнай справе, — да спынення вытворчасцi па справе або ўступлення ў законную сiлу прыгавору суда па гэтай справе; ён асуджаны ў Рэспублiцы Беларусь за ўчыненае злачынства, — да выканання пакарання або вызвалення ад пакарання; ён не выканаў маёмасных, падатковых або iншых абавязацельстваў перад Рэспублiкай Беларусь, фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi, устаноўленых судовымi рашэннямi, якiя ўступiлi ў законную сiлу, — да выканання гэтых абавязацельстваў; ён у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за ўчыненне адмiнiстрацыйнага правапарушэння на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, — да спынення справы аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi або выканання адмiнiстрацыйнага спагнання; ён мае запазычанасць па падатковаму абавязацельству, прадугледжанаму заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, — да пагашэння гэтай запазычанасцi; яго выезд супярэчыць iнтарэсам нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, — да спынення абставiнаў, якiя перашкаджаюць выезду; ён уключаны ў Спiс асоб, якiм адмоўлена ў выездзе з Рэспублiкi Беларусь. У выпадку прыняцця рашэння аб адмаўленнi iншаземцу ў выездзе з Рэспублiкi Беларусь раней выдадзеная яму вiза для выезду з Рэспублiкi Беларусь анулюецца. Рашэнне аб адмаўленнi ў выезде з Рэспублiкi Беларусь цягне за сабой уключэнне iншаземца ў Спiс асоб, якiм адмоўлена ў выездзе з Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 32. Органы, якiя прымаюць рашэнне аб адмаўленнi ў выдачы вiзы для выезду з Рэспублiкi Беларусь, аб адмаўленнi ў выездзе з Рэспублiкi Беларусь i аб ануляваннi вiзы для выезду з Рэспублiкi БеларусьРашэнне аб адмаўленнi ў выдачы вiзы для выезду з Рэспублiкi Беларусь прымаецца органам унутраных спраў. Рашэнне аб адмаўленнi ў выездзе з Рэспублiкi Беларусь прымаецца пагранiчнымi войскамi, органам унутраных спраў або органам дзяржаўнай бяспекi. Рашэнне аб ануляваннi вiзы для выезду з Рэспублiкi Беларусь прымаецца пагранiчнымi войскамi або органам унутраных спраў. Рашэннi аб адмаўленнi ў выдачы вiзы для выезду з Рэспублiкi Беларусь, аб адмаўленнi ў выездзе з Рэспублiкi Беларусь або аб ануляваннi вiзы для выезду з Рэспублiкi Беларусь, прынятыя ў адносiнах да iншаземцаў, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, з’яўляюцца падставай для прадаўжэння iм тэрмiну часовага знаходжання або часовага пражывання на тэрмiн, неабходны для ўстаранення падстаў для адмаўлення ў выдачы вiзы для выезду з Рэспублiкi Баларусь, для адмаўлення ў выездзе з Рэспублiкi Беларусь або для анулявання вiзы для выезду з Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 33. Спiс асоб, якiм адмоўлена ў выездзе з Рэспублiкi БеларусьПравiлы ўключэння iншаземцаў у Спiс асоб, якiм адмоўлена ў выездзе з Рэспублiкi Беларусь, i выключэння iншаземцаў з гэтага Спiса, а таксама парадак увядзення такога Спiса вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 34. Праязны дакумент Рэспублiкi БеларусьПраязны дакумент Рэспублiкi Беларусь (далей — праязны дакумент) сведчыць асобу i права iншаземцаў, указаных у частцы другой гэтага артыкула, на выезд з Рэспублiкi Беларусь i ўезд у Рэспублiку Беларусь на працягу тэрмiну яго дзеяння, калi iншае не ўказана ў праязным дакуменце. Праязны дакумент выдаецца: iншаземцам, якiя прызнаны бежанцамi або якiм прадастаўлена прыстанiшча ў Рэспублiцы Беларусь; асобам без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь; iншаземным грамадзянам, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь i не маюць на працягу двух гадоў сапраўдных дакументаў для выезду за гранiцу. Парадак выдачы, канфiскацыi праязнога дакумента, а таксама яго ўзор i апiсанне вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 35. Транзiтны праезд (транзiт) iншаземцаў праз тэрыторыю Рэспублiкi БеларусьТранзiтны праезд (транзiт) iншаземцаў праз тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў тэрмiн, якi не перавышае двух сутак з дня ўезду ў Рэспублiку Беларусь, за выключэннем выпадку вымушанага спынення, у адпаведнасцi з Правiламi транзiтнага праезду (транзiту) iншаземцаў праз тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, якiя зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (далей — Правiлы транзiту). Вымушаным спыненнем прызнаецца знаходжанне iншаземца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь больш за двое сутак з дня яго ўезду ў Рэспублiку Беларусь з прычыны: стыхiйных бедстваў, якiя затрымлiваюць рух транспартнага сродку; неабходнасцi рамонту пашкоджанага транспартнага сродку; хваробы або стану здароўя, калi згодна з заключэннем арганiзацыi аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь далейшае накiраванне iншаземца i (або) асобы, якая едзе разам з ёй, уяўляецца небяспечным для iх жыцця i здароўя; непрадугледжаных затрымак пры перасадцы з аднаго вiду транспарту на iншы ў пункце перасадкi; надыходу iншых непрадбачаных абставiнаў, якiя перашкаджаюць далейшаму руху iншаземца. У выпадку вымушанага спынення прадаўжэнне iншаземцу тэрмiну знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь, выдача вiзы для выезду з Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюцца органам унутраных спраў па месцы вымушанага спынення на падставе заявы iншаземца. |
ГЛАВА 4
Артыкул 36. Парадак рэгiстрацыi iншаземцаўIншаземец, якi прыбыў у Рэспублiку Беларусь, абавязаны на працягу трох сутак, за выключэннем выхадных дзён, дзяржаўных свят i святочных дзён, аб’яўленых Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь непрацоўнымi, зарэгiстравацца ў органе рэгiстрацыi па месцы фактычнага пражывання, калi iншае не вызначана гэтым Законам. Iншаземцы абавязаны пражываць у Рэспублiцы Беларусь толькi па тым месцы пражывання, па якiм яны зарэгiстраваны ў органах рэгiстрацыi, за выключэннем iншаземцаў, указаных у частцы першай артыкула 39 гэтага Закона. Пры змене месца жыхарства iншаземец абавязаны на працягу трох сутак, за выключэннем выхадных дзён, дзяржаўных свят i святочных дзён, аб’яўленых Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь непрацоўнымi, зарэгiстравацца ў органе рэгiстрацыi па новым месцы пражывання, за выключэннем iншаземцаў, указаных у частцы першай артыкула 39 гэтага Закона. Рэгiстрацыя iншаземцаў у органах рэгiстрацыi робiцца на падставе асабiстых зваротаў iншаземцаў або пiсьмовых хадайнiцтваў прымаючых арганiзацый. Грамадзяне дзяржаў з вiзавым рэжымам уезду ў Рэспублiку Беларусь рэгiструюцца на тэрмiн, указаны ў iх асабiстым звароце або хадайнiцтве прымаючай арганiзацыi, але не больш за тэрмiн дзеяння вiзы Рэспублiкi Беларусь. Грамадзяне дзяржаў з бязвiзавым рэжымам уезду ў Рэспублiку Беларусь рэгiструюцца на тэрмiн, якi не перавышае тэрмiну, вызначанага мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь з адпаведнай дзяржавай. У выпадку адсутнасцi такога мiжнароднага дагавора або адсутнасцi ў мiжнародным дагаворы ўказання аб тэрмiне бязвiзавага знаходжання рэгiстрацыя ажыццяўляецца на тэрмiн, указаны ў асабiстым звароце iншаземца або хадайнiцтве прымаючай арганiзацыi, але не больш за дзевяноста сутак у год з дня ўезду ў Рэспублiку Беларусь. Артыкул 37. Рэгiстрацыя iншаземцаў у органах унутраных спраўУ органах унутраных спраў рэгiструюцца iншаземцы, за выключэннем iншаземцаў, указаных у артыкулах 38—40 гэтага Закона. Артыкул 38. Рэгiстрацыя iншаземцаў у гасцiнiцахУ гасцiнiцах рэгiструюцца ўсе iншаземцы, якiя там пражываюць, калi iншае не вызначана гэтым Законам. Пасля рэгiстрацыi iншаземца адмiнiстрацыя гасцiнiцы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, накiроўвае ў орган унутраных спраў па месцы размяшчэння гасцiнiцы iнфармацыю аб iншаземцы, якi прайшоў рэгiстрацыю. Артыкул 39. Рэгiстрацыя iншаземцаў у Мiнiстэрстве замежных спраўУ Мiнiстэрстве замежных спраў рэгiструюцца: кiраўнiкi i супрацоўнiкi замежных дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў, супрацоўнiкi апарату ваенных аташэ, супрацоўнiкi гандлёвых прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў у Рэспублiцы Беларусь, а таксама члены iх сем’яў, госцi кiраўнiкоў i супрацоўнiкаў замежных дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў, калi гэтыя госцi пражываюць у iх рэзiдэнцыях або на тэрыторыi названых прадстаўнiцтваў i ўстаноў; супрацоўнiкi прадстаўнiцтваў мiжнародных арганiзацый у Рэспублiцы Беларусь, якiя, згодна са статутнымi дакументамi гэтых арганiзацый або адпаведнымi мiжнароднымi дагаворамi, карыстаюцца прывiлеямi i iмунiтэтамi, а таксама члены iх сем’яў. Iншаземцам, якiя ўказаны ў частцы першай гэтага артыкула i прайшлi рэгiстрацыю, выдаюцца дыпламатычныя, консульскiя або службовыя карткi, за выключэннем гасцей кiраўнiкоў i супрацоўнiкаў замежных дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў. Iншаземцы, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, вызваляюцца ад рэгiстрацыi ў гасцiнiцах або органах унутраных спраў па месцы пражывання. Мiнiстэрства замежных спраў мае права ажыццяўляць рэгiстрацыю дзяржаўных i грамадскiх дзеячаў замежных дзяржаў i членаў iх сем’яў, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь, па хадайнiцтву прымаючых iх арганiзацый, дыпламатычных прадстаўнiцтваў або консульскiх устаноў, а таксама супрацоўнiкаў мiжнародных арганiзацый, не ўказаных у частцы першай гэтага артыкула i артыкуле 40 гэтага Закона. У гэтых выпадках iншаземцы вызваляюцца ад рэгiстрацыi ў гасцiнiцах або органах унутраных спраў па месцы пражывання. Артыкул 40. Iншаземцы, якiя не падлягаюць рэгiстрацыi ў Рэспублiцы БеларусьУ Рэспублiцы Беларусь не падлягаюць рэгiстрацыi: кiраўнiкi дзяржаў i ўрадаў замежных дзяржаў, кiраўнiкi i члены парламенцкiх, урадавых i iншых афiцыйных дэлегацый, тэхнiчны персанал гэтых дэлегацый i iншаземцы, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь па запрашэннях Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў Рэспублiкi Беларусь, а таксама члены iх сем’яў; iншаземцы, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь па пашпартах, выдадзеных Арганiзацыяй Аб’яднаных Нацый; iншаземцы, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь на выхадныя днi, дзяржаўныя святы i святочныя днi, аб’яўленыя Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь непрацоўнымi, або на тэрмiн да трох сутак у звычайныя днi, калi iх выезд з Рэспублiкi Беларусь будзе ажыццёўлены на працягу гэтых дзён i сутак; члены экiпажаў замежных ваенных самалётаў, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь ва ўстаноўленым парадку; iншаземцы, якiя ўваходзяць у склад экiпажаў грамадзянскiх паветраных суднаў мiжнародных авiялiнiй, брыгад цягнiкоў мiжнародных чыгуначных зносiнаў, пры знаходжаннi ў аэрапорце або на станцыях, указаных у раскладзе руху; iншаземцы, якiя ўваходзяць у склад экiпажаў замежных аўтатранспартных срокаў i сродкаў рачнога транспарту, якiя ажыццяўляюць перавозкi грузаў i пасажыраў у мiжнародных зносiнах або знаходзяцца ў гарадах i iншых населеных пунктах на маршрутах выканання перавозак, у тым лiку i ў iншых пунктах назначэння. Артыкул 41. Дакументы, неабходныя для рэгiстрацыi iншаземцаў у Рэспублiцы БеларусьРэгiстрацыя iншаземца ў Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца пры наяўнасцi мiграцыйнай карткi, якая мае адзнаку службовай асобы пагранiчных войскаў аб уездзе iншаземца ў Рэспублiку Беларусь, i дакумента для выезду за гранiцу, за выключэннем iншаземцаў, указаных у частцы другой гэтага артыкула. Iншаземцы, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь не запаўняюць мiграцыйныя карткi пры ўездзе ў Рэспублiку Беларусь i не прад’яўляюць iх пры выездзе з Рэспублiкi Беларусь, рэгiструюцца на падставе дакументаў для выезду за гранiцу. |
ГЛАВА 5
Артыкул 42. Рэжымы знаходжання iншаземцаў у Рэспублiцы БеларусьIншаземцы могуць часова знаходзiцца, часова i пастаянна пражываць у Рэспублiцы Беларусь. Парадак часовага знаходжання, часовага i пастаяннага пражывання iншаземцаў у Рэспублiцы Беларусь устанаўлiваецца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 43. Часовае знаходжанне iншаземцаў у Рэспублiцы БеларусьТэрмiн часовага знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь iншаземца вызначаецца тэрмiнам дзеяння выдадзенай яму вiзы i не можа перавышаць дзевяноста сутак у год з дня ўезду ў Рэспублiку Беларусь. Тэрмiн часовага знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь iншаземца, якi прыбыў у Рэспублiку Беларусь у парадку, якi не патрабуе атрымання вiзы, не можа перавышаць дзевяноста сутак у год з дня ўезду ў Рэспублiку Беларусь. Iншаземец, якi часова знаходзiцца ў Рэспублiцы Беларусь, абавязаны выехаць з Рэспублiкi Беларусь да заканчэння тэрмiну дзеяння вiзы або тэрмiну, прадугледжанага часткамi першай i другой гэтага артыкула, калi на момант заканчэння ўказаных тэрмiнаў iм не прадоўжаны тэрмiн часовага знаходжання або не атрыманы дазвол на часовае пражыванне або дазвол на пастаяннае пражыванне. Тэрмiн часовага знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь iншаземца можа быць прадоўжаны або скарочаны ў выпадку змянення або страты падстаў, па якiх iншаземцу быў дазволены ўезд у Рэспублiку Беларусь. Артыкул 44. Адмаўленне ў прадаўжэннi i (або) скарачэннi тэрмiну часовага знаходжання iншаземцаў у Рэспублiцы БеларусьУ прадаўжэннi тэрмiну часовага знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь iншаземца можа быць адмоўлена i (або) тэрмiн часовага знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь iншаземца можа быць скарочаны, калi: устаноўлены падставы, па якiх яму ў адпаведнасцi з часткай першай артыкула 28 гэтага Закона магло быць адмоўлена ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь; iншаземец неаднаразова (два i больш разы) на працягу аднаго года парушыў Правiлы знаходжання i (або) Правiлы транзiту. Тэрмiн часовага знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь iншаземца не прадаўжаецца i (або) скарачаецца: калi ўстаноўлены падставы, па якiх яму ў адпаведнасцi з часткай другой артыкула 28 гэтага Закона павiнна было быць адмоўлена ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь; калi пры прадстаўленнi ў адпаведныя дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь дакументаў, неабходных для прыняцця рашэння аб прадаўжэннi тэрмiну часовага знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь, iншаземец паведамiў аб сабе несапраўдныя звесткi, не прадставiў неабходныя дакументы або прадставiў падложныя, падробленыя або несапраўдныя дакументы; калi не маецца падстаў для яго знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь; у выпадку дэпартацыi або высылкi iншаземца. У выпадку прыняцця рашэння аб адмаўленнi ў прадаўжэннi i (або) аб скарачэннi тэрмiну часовага знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь iншаземца тэрмiн дзеяння вiзы, выдадзенай iншаземцу, i (або) тэрмiн яго рэгiстрацыi скарачаюцца, калi не маецца падстаў для яго знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь. У выпадку, калi тэрмiн часовага знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь iншаземца скарочаны i не маецца iншых падстаў для яго знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь, iншаземец абавязаны выехаць з Рэспублiкi Беларусь на працягу дзесяцi сутак з дня яго азнаямлення з рашэннем аб скарачэннi тэрмiну часовага знаходжання. Артыкул 45. Органы, якiя прымаюць рашэннi аб прадаўжэннi тэрмiну часовага знаходжання iншаземца ў Рэспублiцы Беларусь i аб адмове ў прадаўжэннi i (або) скарачэннi тэрмiну часовага знаходжання iншаземца ў Рэспублiцы БеларусьРашэнне аб прадаўжэннi тэрмiну часовага знаходжання iншаземца ў Рэспублiцы Беларусь прымаецца органам унутраных спраў, а ў адносiнах да iншаземцаў, зарэгiстраваных у Мiнiстэрстве замежных спраў, - Мiнiстэрствам замежных спраў. Рашэнне аб адмове ў прадаўжэннi i (або) аб скарачэннi тэрмiну часовага знаходжання iншаземца ў Рэспублiцы Беларусь прымаецца: падчас знаходжання iншаземца ў Рэспублiцы Беларусь - органам унутраных спраў самастойна або па хадайнiцтву адпаведных дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь; у адносiнах да iншаземцаў, зарэгiстраваных у Мiнiстэрстве замежных спраў або аб’яўленых Рэспублiкай Беларусь непрымальнымi або непажаданымi (persona non grata), - Мiнiстэрствам замежных спраў. Артыкул 46. Дазвол на часовае пражываннеДазвол на часовае пражыванне выдаецца iншаземцам, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь на тэрмiн большы чым дзевяноста сутак у год: для навучання ва ўстановах адукацыi Рэспублiкi Беларусь - на тэрмiн вучобы, але не большы чым адзiн год; да мужа (жонкi), блiзкiх сваякоў, якiя з’яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь i пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, - на тэрмiн знаходжання, але не больш чым адзiн год; для ажыццяўлення працоўнай, прадпрымальнiцкай i iншай дзейнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, - на тэрмiн знаходжання, але не больш чым адзiн год; калi яны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, звярнулiся з хадайнiцтвам аб прызнаннi iх бежанцамi або прадастаўленнi iм прыстанiшча ў Рэспублiцы Беларусь або падалi заяву аб выдачы iм дазволу на пастаяннае пражыванне, - на тэрмiн разгляду iх хадайнiцтва або заявы; калi ў iх маецца на праве ўласнасцi нерухомасць у Рэспублiцы Беларусь, - на тэрмiн знаходжання, але не больш чым сто восемдзесят сутак у год; па iншых абставiнах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь. Парадак выдачы дазволу на часовае пражыванне зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Iншаземец, якi часова пражывае ў Рэспублiцы Беларусь, абавязаны выехаць з Рэспублiкi Беларусь да заканчэння тэрмiну дзеяння дазволу на часовае пражыванне, калi на момант заканчэння ўказанага тэрмiну iм не атрыманы новы дазвол на часовае пражыванне або дазвол на пастаяннае пражыванне. Артыкул 47. Адмова ў выдачы дазволу на часовае пражываннеУ выдачы дазволу на часовае пражыванне iншаземцу можа быць адмоўлена, калi: устаноўлены падставы, па якiх яму ў адпаведнасцi з часткай першай артыкула 28 гэтага Закона магло быць адмоўлена ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь; iншаземец неаднаразова (два i больш разы) на працягу аднаго года парушыў Правiлы знаходжання i (або) Правiлы транзiту. Дазвол на часовае пражыванне iншаземцу не выдаецца, калi: устаноўлены падставы, па якiх яму ў адпаведнасцi з часткай другой артыкула 28 гэтага Закона павiнна было быць адмоўлена ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь; пры прадстаўленнi ў адпаведныя дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь дакументаў, неабходных для прыняцця рашэння аб выдачы яму дазволу на часовае пражыванне, iншаземец паведамiў аб сабе несапраўдныя звесткi, не прадставiў неабходныя дакументы або прадставiў падложныя, падробленыя або несапраўдныя дакументы; не маецца падстаў для яго часовага пражывання ў Рэспублiцы Беларусь. У выпадку прыняцця рашэння аб адмове ў выдачы дазволу на часовае пражыванне тэрмiн дзеяння вiзы, выдадзенай iншаземцу, i (або) тэрмiн яго рэгiстрацыi скарачаюцца, калi не маецца падстаў для яго знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь. Артыкул 48. Ануляванне дазволу на часовае пражываннеДазвол на часовае пражыванне можа быць ануляваны, калi: устаноўлены падставы, па якiх iншаземцу ў адпаведнасцi з часткай першай артыкула 28 гэтага Закона магло быць адмоўлена ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь; iншаземец неаднаразова (два i больш разы) на працягу аднаго года парушыў Правiлы знаходжання i (або) Правiлы транзiту. Дазвол на часовае пражыванне анулюецца: калi ўстаноўлены падставы, па якiх iншаземцу ў адпаведнасцi з абзацамi другiм-сёмым, дзевятым i дзесятым часткi другой артыкула 28 гэтага Закона павiнна было быць адмоўлена ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь; калi пры прадстаўленнi ў адпаведныя дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь дакументаў, неабходных для прыняцця рашэння аб выдачы яму дазволу на часовае пражыванне, iншаземец паведамiў аб сабе несапраўдныя звесткi, не прадставiў неабходныя дакументы або прадставiў падложныя, падробленыя або несапраўдныя дакументы; калi iншаземец не можа прадставiць доказаў магчымасцi ўтрымлiваць сябе i членаў сваёй сям’i ў Рэспублiцы Беларусь у межах пражыт-ковага мiнiмуму, за выключэннем выпадку, калi iншаземец прызнаны недзеяздольным; калi iншаземец выехаў з Рэспублiкi Беларусь у замежную дзяржаву на пастаяннае пражыванне; у выпадку дэпартацыi або высылкi iншаземца; у выпадку страты падстаў, у адпаведнасцi з якiмi было прынята рашэнне аб выдачы iншаземцу дазволу на часовае пражыванне. У выпадку прыняцця рашэння аб ануляваннi дазволу на часовае пражыванне тэрмiн дзеяння вiзы, выдадзенай iншаземцу, i (або) тэрмiн яго рэгiстрацыi скарачаюцца, калi не маецца падстаў для яго знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь. У выпадку, калi дазвол на часовае пражыванне, выдадзены iншаземцу, ануляваны i не маецца iншых падстаў для яго знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь, iншаземец абавязаны выехаць з Рэспублiкi Беларусь на працягу пятнаццацi сутак з дня яго азнаямлення з рашэннем аб ануляваннi дазволу на часовае пражыванне. Артыкул 49. Органы, якiя прымаюць рашэнне аб выдачы дазволу на часовае пражыванне, аб адмове ў выдачы i аб ануляваннi дазволу на часовае пражываннеРашэнне аб выдачы дазволу на часовае пражыванне прымаецца органам унутраных спраў. Рашэннi аб адмове ў выдачы i ануляваннi дазволу на часовае пражыванне прымаюцца органам унутраных спраў самастойна або па хадаўнiцтву адпаведных дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь i афармляюцца прастаўленнем адпаведнай адзнакi ў дакуменце для выезду за гранiцу. Форма адзнакi i парадак яе прастаўлення вызначаюцца Мiнiстэрствам унутраных спраў. Артыкул 50. Дазвол на пастаяннае пражываннеДазвол на пастаяннае пражыванне выдаецца iншаземцам, якiя: з’яўляюцца мужам i жонкай, блiзкiмi сваякамi грамадзян Рэспублiкi Беларусь i пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь; заключылi шлюб з iншаземцамi, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь; прызнаны бежанцамi або з’яўляюцца асобамi, якiм прадастаўлена прыстанiшча ў Рэспублiцы Беларусь; маюць права на ўз’яднанне сям’i; пражылi на законных падставах у Рэспублiцы Беларусь апошнiя сем i больш гадоў; маюць падставы для набыцця грамадзянства Рэспублiкi Беларусь у парадку рэгiстрацыi; з’яўляюцца работнiкамi i спецыялiстамi, у якiх мае патрэбу Рэспублiка Беларусь; валодаюць выключнымi здольнасцямi i талентам або маюць выдатныя заслугi перад Рэспублiкай Беларусь, высокiя дасягненнi ў галiне навукi, тэхнiкi, культуры i спорту; iнвеставалi не менш як сто пяцьдзесят тысяч еўра ў эканомiку Рэспублiкi Беларусь або ў рэалiзацыю канкрэтных дзяржаўных праграм Рэспублiкi Беларусь. Дазвол на пастаяннае пражыванне можа быць выдадзены iншым iншаземцам, не ўказаных у частцы першай гэтага артыкула, на падставе рашэння Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Парадак выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 51. Iмiграцыйная квотаУ мэтах дзяржаўнага рэгулявання працэсу ўезду iншаземцаў на пастаяннае пражыванне ў Рэспублiку Беларусь Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь можа ўстанаўлiваць iмiграцыйную квоту, якая вызначаецца для кожнай дзяржавы асобна. Iншаземцы, якiя маюць права на ўз’яднанне сям’i, уязджаюць на пастаяннае пражыванне ў Рэспублiку Беларусь у мэтах сумеснага пражывання i вядзення агульнай гаспадаркi па-за ўстаноўленай iмiграцыйнай квотай. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь можа прымаць рашэнне аб допуску iншаземцаў на пастаяннае пражыванне ў Рэспублiку Беларусь звыш устаноўленай iмiграцыйнай квоты. Артыкул 52. Права на ўз’яднанне сям’iПрава на ўз’яднанне сям’i маюць муж (жонка), непаўналетнiя дзецi i ўсыноўленыя (удачароныя), а таксама дзецi, якiя не знаходзiлiся i не знаходзяцца ў шлюбе, i ўсыноўленыя (удачароныя) старэйшыя за васемнаццаць гадоў, недзеяздольныя бацькi i ўсынавiцелi, якiя маюць запрашэнне адпаведна ад мужа (жонкi), бацькоў, усынавiцеляў, дзяцей, усыноўленых (адачароных), якiя з’яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь або iншаземцамi, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь. У асобных выпадках права на ўз’яднанне сям’i можа быць прадастаўлена iншым сваякам грамадзян Рэспублiкi Беларусь i iншаземцаў, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, не ўказаных у частцы першай гэтага артыкула, пры наяўнасцi ў асобы, якая запрашае, дастатковых жыллёвых умоў i законнай крынiцы атрымання даходаў, што забяспечваюць яму i членам яго сям’i пражытковы мiнiмум. У выпадку ўз’яднання сям’i iншаземец, якi жадае ўехаць на пастаяннае пражыванне ў Рэспублiку Беларусь, або асоба, якая яго запрашае, абавязаны прадставiць дакументы, што пацвярджаюць права на ўз’яднанне сям’i. Артыкул 53. Адмова ў выдачы дазволу на пастаяннае пражываннеУ выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне iншаземцу можа быць адмоўлена, калi: устаноўлены падставы, па якiх яму ў адпаведнасцi з абзацамi чацвёртым i пятым часткi першай артыкула 28 гэтага Закона магло быць адмоўлена ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь; iншаземец неаднаразова (два i больш разы) на працягу аднаго года парушыў Правiлы знаходжання i (або) Правiлы транзiту. Дазвол на пастаяннае пражыванне iншаземцу не выдаецца, калi: устаноўлены падставы, па якiх яму ў адпаведнасцi з абзацамi другiм-восьмым i дзесятым часткi другой артыкула 28 гэтага Закона павiнна было быць адмоўлена ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь; пры прадстаўленнi ў адпаведныя дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь дакументаў, неабходных для прыняцця рашэння аб выдачы яму дазволу на пастаяннае пражыванне, паведамiў аб сабе несапраўдныя звесткi, не прадставiў неабходныя дакументы або прадставiў падложныя, падробленыя або несапраўдныя дакументы; не маецца падстаў для яго пастаяннага пражывання ў Рэспублiцы Беларусь. У выпадку прыняцця рашэння аб адмове ў выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне тэрмiн дзеяння вiзы, выдадзенай iншаземцу, i (або) тэрмiн яго рэгiстрацыi скарачаюцца, калi не маецца падстаў для яго знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь. Артыкул 54. Ануляванне дазволу на пастаяннае пражываннеДазвол на пастаяннае пражыванне можа быць ануляваны: калi ўстаноўлены падставы, па якiх iншаземцу ў адпаведнасцi з абзацамi чыцвёртым i пятым часткi першай артыкула 28 гэтага Закона магло быць адмоўлена ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь; калi iншаземец неаднаразова (два i больш разы) на працягу аднаго года парушыў Правiлы знаходжання i (або) Правiлы транзiту; у выпадку страты падстаў, па якiх было прынята рашэнне аб выдачы iншаземцу дазволу на пастаяннае пражыванне; калi iншаземец знаходзiўся за межамi Рэспублiкi Беларусь больш ста васьмiдзесяцi трох сутак у каляндарным годзе. Дазвол на пастаяннае пражыванне анулюецца: калi ўстаноўлены падставы, па якiх iншаземцу ў адпаведнасцi з абзацамi другiм-сёмым часткi другой артыкула 28 гэтага Закона павiнна было быць адмоўлена ў выдачы вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспублiку Беларусь; калi шлюб, якi быў заключаны iншаземцам з грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь або iншаземцам, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, i стаў падставай для выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне, прызнаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, несапраўдным; калi пры прадстаўленнi ў адпаведныя дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь дакументаў, неабходных для прыняцця рашэння аб выдачы яму дазволу на пастаяннае пражыванне, iншаземец паведамiў аб сабе несапраўдныя звесткi, не прадставiў неабходныя дакументы або прадставiў падложныя, падробленыя або несапраўдныя дакументы; калi iншаземец выехаў з Рэспублiкi Беларусь у замежную дзяржаву на пастаяннае пражыванне; калi iншаземец атрымаў дазвол на пастаяннае пражыванне ў замежнай дзяржаве; у выпадку дэпартацыi або высылкi iншаземца. Ануляванне дазволу на пастаяннае пражыванне цягне за сабой ануляванне вiзы для ўезду ў Рэспублiку Беларусь i (або) канфiскацыю пасведчання на права жыхарства. У выпадку, калi дазвол на пастаяннае пражыванне, выдадзены iншаземцу, ануляваны i не маецца iншых падстаў для яго знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь, iншаземец абавязаны выехаць з Рэспублiкi Беларусь на працягу трыццацi сутак з дня яго азнаямлення з рашэннем аб ануляваннi дазволу на пастаяннае пражыванне. Артыкул 55. Органы, якiя прымаюць рашэннi аб выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне, аб адмове ў выдачы i аб ануляваннi дазволу на пастаяннае пражываннеРашэнне аб выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне iншаземцам, указаным у абзацах другiм-сёмым часткi першай артыкула 50 гэтага Закона, прымаецца органам унутраных спраў самастойна або па хадайнiцтву адпаведных дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь. Рашэнне аб выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне замежным грамадзянам, указаным у абзацах восьмым-дзесятым часткi першай артыкула 50 гэтага Закона, прымаецца Мiнiстэрствам унутраных спраў па хадайнiцтву адпаведных дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь. Рашэнне аб выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне iншаземцам, указаным у частцы другой артыкула 52 гэтага Закона, прымаецца Мiнiстэрствам унутраных спраў на падставе хадайнiцтва асобы, якая запрашае, у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Рашэнне аб адмове ў выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне прымаецца Мiнiстэрствам унутраных спраў або iншым органам унутраных спраў самастойна або па хадайнiцтву адпаведных дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь. Рашэнне аб ануляваннi дазволу на пастаяннае пражыванне ў выпадках, прадугледжаных абзацам чацвёртым часткi першай i абзацам трэцiм часткi другой артыкула 54 гэтага Закона, прымаецца ў судовым парадку, у iншых выпадках, прадугледжаных артыкулам 54 гэтага Закона, - органам унутраных спраў самастойна або па хадайнiцтву адпаведных дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 56. Пасведчанне на права жыхарстваIншаземцам, якiя атрымалi дазвол на пастаяннае пражыванне, выдаецца пасведчанне на права жыхарства. Парадак выдачы i канфiскацыi пасведчання на права жыхарства, а таксама яго ўзор i апiсанне вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 57. Дзяржаўная пошлiна i консульскi зборЗа выдачу вiз, рэгiстрацыю, прадаўжэнне тэрмiну часовага пражывання, а таксама за выдачу дазволу на часовае пражыванне, дазволу на пастаяннае пражыванне, праязнога дакумента i пасведчання на права жыхарства з iншаземцаў спаганяецца дзяржаўная пошлiна або консульскi збор у парадку i памерах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 58. Цэнтралiзаваны ўлiк iншаземцаўУ мэтах улiку iншаземцаў, якiя часова знаходзяцца, часова i пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, ствараецца цэнтральны банк даных улiку iншаземцаў, што знаходзяцца ў Рэспублiцы Беларусь. Парадак стварэння i вядзення цэнтральнага банка даных улiку iншаземцаў, якiя знаходзяцца ў Рэспублiцы Беларусь, i парадак выкарыстання iнфармацыi гэтага банка даных устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 59. Кантроль за знаходжаннем iншаземцаў у Рэспублiцы БеларусьКантроль за часовым знаходжаннем, часовым i пастаянным пражываннем iншаземцаў у Рэспублiцы Беларусь, а таксама транзiтным праездам (транзiтам) iншаземцаў праз тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца органамi ўнутраных спраў ва ўзаемадзеяннi з органамi дзяржаўнай бяспекi, пагранiчнымi войскамi i Мiнiстэрствам замежных спраў. |
ГЛАВА 6
Артыкул 60. ДэпартацыяIншаземцы могуць быць падвергнуты дэпартацыi ў выпадках i парадку, вызначаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 61. ВысылкаIншаземец можа быць высланы з Рэспублiкi Беларусь у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь i iншых асоб, калi ён не можа быць падвергнуты дэпартацыi. Рашэнне аб высылцы прымаецца органам унутраных спраў або органам дзяржаўнай бяспекi. Высылка можа быць ажыццёўлена шляхам добраахвотнага выезду iншаземца з Рэспублiкi Беларусь або ў прымусовым парадку. Парадак ажыццяўлення высылкi ўстанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 62. Высылка шляхам добраахвотнага выездуIншаземец, у адносiнах да якога органам унутраных спраў або органам дзяржаўнай бяспекi прынята рашэнне аб высылцы шляхам добраахвотнага выезду, абавязаны ва ўстаноўлены ў рашэннi тэрмiн выехаць з Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 63. Высылка ў прымусовым парадкуВысылка ў прымусовым парадку ажыццяўляецца, калi: маюцца падставы меркаваць, што iншаземец можа ўхiлiцца ад выканання рашэння аб высылцы шляхам добраахвотнага выезду; iншаземец не выехаў з Рэспублiкi Беларусь у тэрмiн, устаноўлены ў рашэннi аб высылцы шляхам добраахвотнага выезду. Пасля прыняцця рашэння аб высылцы ў прымусовым парадку орган унутраных спраў або орган дзяржаўнай бяспекi з санкцыi пракурора прымаюць меры па затрыманню iншаземца на тэрмiн, неабходны для высылкi. Артыкул 64. Прыпыненне высылкiВысылка можа быць прыпынена, калi iншаземец звярнуўся ў адпаведны дзяржаўны орган Рэспублiкi Беларусь з хадайнiцтвам аб прызнаннi яго бежанцам або прадастаўленнi яму прыстанiшча ў Рэспублiцы Беларусь. Артыкул 65. Расходы, звязаныя з дэпартацыяй або высылкайРасходы, звязаныя з дэпартацыяй або высылкай, ажыццяўляюцца за кошт iншаземца або юрыдычнай асобы або фiзiчнай асобы, якiя хадайнiчалi аб яго ўездзе ў Рэспублiку Беларусь. У выпадках, калi пакрыццё расходаў за кошт сродкаў асоб, указаных у частцы першай гэтага артыкула, немагчыма, дэпартацыя або высылка ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту. Артыкул 66. Наступствы дэпартацыi або высылкiНа падставе рашэння аб дэпартацыi або высылцы iншаземец уключаецца ў Спiс асоб, уезд якiх у Рэспублiку Беларусь забаронены або непажаданы. Дэпартаванаму, высланаму iншаземцу ўезд у Рэспублiку Беларусь можа быць забаронены на тэрмiн ад аднаго года да дзесяцi гадоў. У выпадку дэпартацыi або высылкi iншаземца ў яго дакуменце для выезду за гранiцу прастаўляецца адпаведная адзнака. Форма адзнакi i парадак яе прастаўлення вызначаюцца Дзяржаўным камiтэтам пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам унутраных спраў. |
ГЛАВА 7
Артыкул 67. Права на абскарджанне рашэнняў i дзеянняў (бяздзеяння) дзяржаўных органаў i службовых асоб Рэспублiкi Беларусь, звязаных з выкананнем гэтага ЗаконаIншаземцы, а таксама iх законныя прадстаўнiкi маюць права на абскарджанне рашэнняў i дзеянняў (бяздзеяння) дзяржаўных органаў i службовых асоб Рэспублiкi Беларусь, звязаных з выкананнем гэтага Закона, у вышэйстаячы дзяржаўны орган (вышэйстаячай службовай асобе) i (або) у суд. Артыкул 68. Абскарджанне рашэнняў дзяржаўных органаў i службовых асоб Рэспублiкi Беларусь у судСкарга iншаземца на рашэнне дзяржаўнага органа або службовай асобы Рэспублiкi Беларусь аб адмове ў прадаўжэннi i (або) аб скарачэннi тэрмiну яго часовага знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь можа быць пададзена ў суд не пазней за дзесяць сутак з дня азнаямлення iншаземца з такiм рашэннем. Скарга iншаземца на рашэнне дзяржаўнага органа або службовай асобы Рэспублiкi Беларусь аб адмове ў выдачы дазволу на часовае пражыванне або аб ануляваннi дазволу на часовае пражыванне, аб адмове ў выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне або аб ануляваннi дазволу на пастаяннае пражыванне, аб адмове ў выдачы вiзы для выезду з Рэспублiкi Беларусь або ў выездзе з Рэспублiкi Беларусь можа быць пададзена ў суд на працягу трыццацi сутак з дня азнаямлення iншаземца з такiм рашэннем. Скарга iншаземца на рашэнне дзяржаўнага органа або службовай асобы Рэспублiкi Беларусь аб высылцы можа быць пададзена ў суд на працягу трыццацi сутак з дня азнаямлення iншаземца з такiм рашэннем. Абскарджанне рашэнняў дзяржаўных органаў i службовых асоб Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных часткамi першай i трэцяй гэтага артыкула, не з’яўляецца падставай для знаходжання iншаземца ў Рэспублiцы Беларусь.». |
|
Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 3, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона: падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падначаленымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму закону; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 19 лiпеня 2005 года, г. Мiнск № 41-3. |
| <<< вярнуцца да каталогу | <<< вярнуцца да пачатку Закона | паглядзець каментарый >>> |